У Нью-Ёрку пара паднялася на шпіль хмарачоса Эмпайр-стэйт-білдынг
1- 1.07.2026, 22:08
- 1,326
На вяршыні мужчына зрабіў сваёй спадарожніцы прапанову рукі і сэрца.
Двое чалавек падняліся на шпіль хмарачоса Эмпайр-стэйт-білдынг у Нью-Ёрку. Пра гэта паведаміў тэлеканал Fox News.
Журналісты адзначылі, што на шпілі, размешчаным на вышыні каля 443 метраў над зямлёй, яны вывесілі банер з надпісам: «Калі сіла любові перамагае любоў да ўлады, свет пазнае мір».


Пазней на адной з ніжніх пляцовак мужчына стаў на адно калена і, як бачна на кадрах, зрабіў прапанову сваёй спадарожніцы. Пасля гэтага яны абняліся, жанчына зняла маску, і пара пацалавалася.
