Атака дронаў: у расійскім Таганрогу пачалася тэрміновая эвакуацыя
2- 10.07.2026, 9:01
- 3,818
Гарыць порт.
Улады расійскага Таганрога праводзяць эвакуацыю жыхароў раёна, які трапіў пад атаку БПЛА, паведаміла ў сваім канале ў Мах кіраўніца горада Святлана Камбулова.
«Пагроза беспілотнікаў у горадзе захоўваецца. Цяпер аператыўна праводзім эвакуацыю людзей, дамы якіх трапілі ў зону НС», — напісала Камбулова.
Паводле папярэдніх даных, гарыць портавы тэрмінал ТАА «Курганнафтапрадукт» (ААТ «Югтранзітсэрвіс»), які спецыялізуецца на перавалцы нафтапрадуктаў з чыгуначнага транспарту на марскія суда.