Вельмі прымітыўна
1- Сяргей Пархоменка
- 11.07.2026, 14:47
- 3,158
Пра пуцінскае пасланне.
Прачытаў так званую «калонку Мельнічэнка» у часопісе The Economist.
Я лічу, што гэта цалкам пуцінскае пасланне, задуманае і створанае ўнутры гэтага гнілога пуцінскага «мазгавога цэнтра». Фараон шукае альтэрнатыўныя каналы сувязі, аднаго Абрамовіча яму стала мала (ну і Абрамовіч аказаўся не такім эфектыўным, як яму мроілася). Вось цяпер паспрабаваў новага ганца. Перадаў праз яго ўсе свае ўмовы і абмежаванні.
Галоўная фраза, на мой погляд, вось гэтая — па сутнасці, вельмі плоская і затасканая, шмат разоў ужываная ў розных сітуацыях: «Выбар для знешніх гульцоў — не паміж сяброўскай Расіяй і варожай. Ён — паміж Расіяй, паводзіны якой прадказальныя, і Расіяй, траекторыя якой невядомая. У свеце, што цяпер фармуецца, прадказальнасць важнейшая за сімпатыю.»
Ну, то бок — трымайце мяне чацвёра. Падабаюся я вам, не падабаюся, беражыце мяне, цаніце мяне, згоджвайцеся са мной, а то без мяне невядома, хто прыйдзе, і невядома, што нарабіць, яшчэ пашкадуеце…
Вельмі прымітыўна, на мой погляд. Хаця вакол наварачана поўна ўсялякіх складаных слоў і шматпавярховых канструкцый.
Фараон жыць хоча, спадзяецца як-небудзь выскачыць, уседзець.
Сяргей Пархоменка, Telegram