Дэсантнікі ЗСУ разграмілі калоны расіян пад Славянскам
- 11.07.2026, 18:07
- 1,432
За чатыры дні былі знішчаныя дзясяткі адзінак лёгкай тэхнікі акупантаў.
Байцы 81-й асобнай аэрамабільнай Слабажанскай брыгады ДШВ ЗСУ за чатыры дні паразілі каля шасцідзесяці адзінак лёгкай тэхнікі расійскіх войскаў на Славянскім напрамку.
Пра вынікі працы паведамілі у брыгадзе ў суботу, 11 ліпеня.
Паводле слоў вайскоўцаў, такія страты вымушаюць праціўніка змяняць тактыку: расійскім падраздзяленням даводзіцца выбіраць паміж перамяшчэннем пешшу на значныя адлегласці і спробамі прарыву на тэхніцы, якая таксама становіцца мэтай для ўкраінскіх дэсантнікаў.
«Цяпер праціўнік двойчы падумае: ці пераадольваць дзесяткі кіламетраў пешшу, ці спрабаваць прарвацца на колах. Але і гэта ім не дапаможа», — адзначылі ў брыгадзе.
10 ліпеня Генеральны штаб Узброеных Сіл паведаміў, што на Славянскім напрамку абаронцы адбілі 26 расійскіх атак у бок Крывой Лукі, Рай-Аляксандраўкі і Мікалаеўкі, а таксама ў раёнах Рэзнікаўкі і Закотнага.