Цэнтральны банк Расіі развітваецца з Крымам?
4- 11.07.2026, 11:41
- 3,568
На новай 100-рублёвай банкноце больш няма часова акупаванага паўвострава.
Учора Банк Расіі ўвёў у зварот абноўленую банкноту наміналам 100 рублёў, прысвечаную Цэнтральнай федэральнай акрузе. На яе аверсе — фрагмент Спаскай вежы Крамля з курантамі і герб, а на рэверсе — Ржэўскі мемарыял, паведамляюць расійскія СМІ, піша «Зеркало недели. Украина».
Праўда, галоўная адметнасць новай банкноты, якая зацікавіла ўкраінцаў, — адсутнасць на ёй часова акупаванага Крыму. Хаця на банкноце ўзору 2022-га за помнікам і жураўлямі расіяне паказвалі карту РФ, на якой паўвостраў лічыўся расійскім, на абноўленай банкноце гэтага няма — цяпер там карта Цэнтральнай федэральнай акругі.
На гэта звярнуў увагу блогер Дзмітрый Чарнышэў.
«Пастаўце, калі ласка, для кіраўніцтва ЦБ песню «Сыходзілі мы з Крыма», — напісаў ён.


Нагадаем, 26 чэрвеня акупацыйныя ўлады ўвялі надзвычайнае становішча ў Крыме і Севастопалі. Гэта адбылося пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў пачатак 40-дзённай аперацыі ўплыву на Расію, мэта якой — прымусіць РФ сесці за стол перамоў.