19 жнiўня 2026, Серада, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: ЗША вызначылі крайні тэрмін для Ірана

13
СМІ: ЗША вызначылі крайні тэрмін для Ірана

Трамп чакае публічнай заявы Тэгерана.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа патрабуе ад Ірана апублікаваць заяву, у якой будзе прызнана, што Армузскі праліў адкрыты, і будзе дадзена абавязацельства спыніць абстрэлы гандлёвых суднаў.

Пра гэта стала вядома парталу Axios.

Гэта паведамленне было перададзена як наўпрост, так і праз рэгіянальных пасярэднікаў, заявілі тры амерыканскія чыноўнікі.

Іранскія атакі ў Армузскім праліве прывялі да некалькіх сустрэчных удараў і наблізілі далікатную дамову да краху, у выніку чаго Трамп абвясціў на гэтым тыдні пра «спыненне» перамір'я.

Прадстаўнікі ЗША сцвярджаюць, што невыкананне Іранам такога прамога абавязацельства выклікае сур'ёзныя сумненні ў яго гатоўнасці і здольнасці выканаць значна больш складаную ядзерную дамову.

«Мы хочам, каб яны публічна заявілі, што спыняць абстрэлы суднаў і наўпрост або, прынамсі, ускосна, прызналі, што яны напартачылі. Цяпер мы над гэтым працуем. Мы чакаем, што іранцы заявяць… што ўсе каналы ў праліве будуць адкрытыя, а праход імі — бясплатны», — сказаў прадстаўнік уладаў ЗША.

Другі амерыканскі чыноўнік заявіў, што ў выпадку адмовы Ірана наступяць суровыя наступствы. «Калі (заўтра — у суботу, 11 ліпеня. — Рэд.) яны не зоймуць такую пазіцыю, для іх гэта будзе не самы лепшы дзень», — сказаў чыноўнік.

Адзін з чыноўнікаў падкрэсліў, што Трамп даў амерыканскім перамоўцам прастору і час для дасягнення ядзернай здзелкі з Іранам, «але не занадта шмат».

Ён дадаў, што распрацоўваюцца планы альтэрнатыўных варыянтаў на выпадак, калі ядзерная здзелка не будзе дасягнута.

Як вядома, Злучаныя Штаты ў аўторак і сераду нанеслі ўдары па дзясятках цэляў у Іране ў адказ на серыю іранскіх нападаў на камерцыйныя судны паблізу Армузскага праліву. Тэгеран адказаў атакамі на амерыканскія аб'екты на Блізкім Усходзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках