UFC: Холаўэй перамог Макгрэгара за адну хвіліну
6- 12.07.2026, 9:25
- 2,566
Для ірландца гэта быў першы прафесійны бой пасля пяцігадовай паўзы.
На T-Mobile Arena ў амерыканскім Лас-Вегасе скончыўся турнір UFC 329, які ўзначаліў рэванш Канара Макгрэгара і Макса Холаўэя у межах паўсярэдняй вагавой катэгорыі.
Канар адразу паспрабаваў застаць суперніка знянацку хай-кікам, але прамахнуўся і пры гэтым пашкодзіў апорную правую нагу.
WTF just happened with Conor McGregor at UFC 329?
Fight Over in Round 1 pic.twitter.com/SdkAwpXga5
— SupahAndre⚡️ (@SupahAndre) July 12, 2026
Холаўэй не стаў дзейнічаць агрэсіўна, бо было зразумела, што ў Макгрэгара траўма. Ён нават паказваў на гэта рэферы.
Потым Канар даў зразумець, што не можа працягваць паядынак.
Холаўэй узяў рэванш у Макгрэгара за паразу па ачках у 2013 годзе.
Для 37‑гадовага ірландца гэта быў першы прафесійны бой пасля пяцігадовай паўзы.