У Мінску зменіцца якасць вады
- 12.07.2026, 15:54
- 1,142
Гаворка пра адзін з раёнаў.
Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска папярэдзіла жыхароў аб магчымым часовым пагаршэнні якасці вады ў раёне вуліц Карастоянавай, Арлоўскай і Некрасава.
Прычынай сталі рэгламентныя работы на вадаправодных сетках, у ходзе якіх адзін з участкаў сістэмы быў часова выведзены з эксплуатацыі.
Для аднаўлення якасці водазабеспячэння на месца накіравана спецыялізаваная брыгада, якая праводзіць прамыванне вадаправоднай сеткі. Пасля завяршэння работ, запэўнілі ў адміністрацыі раёна, параметры водазабеспячэння будуць цалкам адноўлены.