У цэнтры Мінска заўважылі зайцаў
2- 12.07.2026, 21:14
- 1,756
Відэафакт.
У самым цэнтры Мінска гулялі зайцы.
Жыхар сталіцы пад нікам vova.krln зняў іх на відэа, якое апублікаваў у сацсетцы Threads/
«Зайцы ў Мінску каля станцыі метро «Пралетарская»», — піша ён.
Зайцаў у сталіцы сустракаюць не ўпершыню. У лістападзе мінулага года незвычайны «пешаход» таксама трапіў на відэа. Заяц гуляў у двары дома на праспекце газеты «Праўда».