У Беларусі затрымалі каталіцкага ксяндза
3- 13.07.2026, 19:13
- 3,700
Ксёндз служыў у мястэчку Дзярэчын Зэльвенскага раёна.
«Гродзенскай праваабароне» стала вядома, што нядаўна затрымалі каталіцкага святара Юрыя Грыцько. Гэта адбылося ў мястэчку Дзярэчын Зэльвенскага раёна, у парафіі якога служыць ксёндз.
Мясцовыя ўлады патэлефанавалі святару ў чацвер, 9 ліпеня, і сказалі прыехаць у сельсавет. Калі ксёндз прыехаў туды а 17-й гадзіне, там яго чакалі міліцыянеры. Святара затрымалі, на рукі яму надзелі кайданкі. Пасля гэтага Юрыя Грыцько адвезлі ў аддзяленне, а ягоная машына засталася стаяць каля сельсавета.

На наступны дзень, у пятніцу, 10 ліпеня, яго асудзілі на 15 сутак арышту. Па якой справе затрымалі святара — пакуль невядома.