14 лiпеня 2026, aўторак, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Цяпер пазіцыі Украіны на фронце мацнейшыя, чым у любыя іншыя гады

4
Зяленскі: Цяпер пазіцыі Украіны на фронце мацнейшыя, чым у любыя іншыя гады

Пуціну не ўдалося зламаць украінцаў.

У 2026 годзе пазіцыі Украіны на фронце мацнейшыя, чым у любыя іншыя гады. Пра гэта 13 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Парыжы заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, перадае New Voice.

«Пуцін на працягу ўсіх гадоў поўнамаштабнай вайны спрабуе зламаць нас, кожнага і кожную, зламаць Украіну, матывацыю і дух украінцаў, зламаць дух нашых людзей. Фронт яму гэтага не дазваляе. І сёлета нашы пазіцыі, пазіцыі Украіны на фронце, мацнейшыя, чым у любыя іншыя гады вайны. Эмануэль [Макрон — рэд.] абсалютна мае рацыю. Мы павінны вызначыць менавіта тыя рэчы, якія цяпер у такіх умовах на фронце могуць падтрымаць нас і дазволіць аказаць ціск на Расію», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Акрамя таго, прэзідэнт Зяленскі адзначыў, што балістычныя ракеты — гэта апошні сродак дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна, з дапамогай якога ён усімі спосабамі зацягвае вайну РФ супраць Украіны.

«Пуцін перапрабаваў шмат розных сродкаў: ціснуць, забіваць, разбураць. І балістыка для яго — той сродак, з якім нам аб'ектыўна няпроста справіцца. Вельмі няпроста», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Як адзначыў прэзідэнт Зяленскі, на дадзены момант Украіне цяжка збіваць варожыя балістычныя ракеты з-за дэфіцыту ракет-перахопнікаў — менавіта таму была запушчана новая праграма па стварэнні масавай супрацьракетнай зброі пад кодавай назвай Freyja.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках