Шатландскія заўзятары патлумачылі, чаму будуць хварэць за Аргенціну ў матчы з Англіяй
8- 13.07.2026, 20:18
- 3,906
Заўзятары выпусцілі афіцыйны даведнік.
Шатландскія заўзятары выпусцілі афіцыйны даведнік з тлумачэннямі, чаму ўсёй Шатландыі варта хварэць за Аргенціну ў матчы з Англіяй, перадае «Спортс».
«У 100 тысяч аргенцінцаў — шатландскія карані, а шатландская дыяспара ў краіне — самая вялікая па-за межамі англамоўнага свету. Кажучы мовай статыстыкі, мы будзем хварэць за саміх сябе»
«Футбол у Аргенціну прывёз шатланец: у 1893-м школьны настаўнік Аляксандр Ватсан прыехаў у Буэнас-Айрэс і заснаваў першую футбольную лігу ў краіне. Месі проста выконвае план, прыдуманы шатландцам»
«У Аргенціне забілі найлепшы гол у гісторыі Шатландыі — на ЧС-1978 Арчы Геміл закатаў галандцам шэдэўр пасля сольнага праходу. Хатні адрас нашага футбольнага піку — Аргенціна»
«18-гадовы Марадона забіў свой першы гол за зборную ў Глазга. Мы літаральна хросныя бацькі футбольнага Бога»
«За Аргенціну гуляе Алексіс Мак Алістэр. З такім імем няма патрэбы капацца ў радаводу — і так усё зразумела».
«Марадона літаральна ўласнаручна выбіў англічан з ЧС у 1986-м. Хварэць за Аргенціну — наш футбольны доўг. Мы ўжо 40 гадоў смакуем гэты момант»
«Сцяг Аргенціны — такі ж бела-сіні, як і ў Шатландыі. Ці трэба нам казаць яшчэ нешта?»
Пасля гэтага ў каментарах з’явіліся ўдзячныя аргенцінцы, якія паабяцалі «яшчэ раз зганьбіць англічан» і падарыць Шатландыі новыя сорак гадоў шчасця.