Сотні ўзбекаў прыляцелі на працу ў Беларусь
6- 14.07.2026, 11:19
- 3,820
Іх даставілі чартарным рэйсам.
Больш за 200 грамадзян Узбекістана прыбылі 13 ліпеня ў Беларусь для працы ў сферы сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, паведаміла прэс-служба Агенцтва міграцыі пры ўрадзе Узбекістана.
Працоўных мігрантаў даставілі чартарным рэйсам.
Пілотны праект краіны рэалізуюць у спрошчаным парадку на аснове трохбаковага пагаднення, якое падпісанае паміж хакіміятам (адміністрацыяй) Андыжанскай вобласці, Агенцтвам міграцыі Узбекістана і камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.