14 лiпеня 2026, aўторак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Укробаронпрама» абвясціў пра адстаўку

2
Кіраўнік «Укробаронпрама» абвясціў пра адстаўку
Фота: Укробаронпрам

Адстаўка адбылася на фоне скандалу з размяшчэннем склада боепрыпасаў у Вішневым Кіеўскай вобласці.

Генеральны дырэктар АТ «Украінская абаронная прамысловасць» Герман Сметанін сыходзіць з пасады і сёння, 14 ліпеня, завяршае працу. Пра гэта ён паведаміў у Telegram.

Сметанін напісаў шэраг слоў падзякі, заявіўшы, што для яго «было гонарам узначальваць найбуйнейшую абаронную кампанію Украіны». Аднак ён не назваў прычын адстаўкі.

Гэта адбылося на фоне скандалу з размяшчэннем склада боепрыпасаў у Вішневым Кіеўскай вобласці — падчас масіраванай атакі РФ у ноч на 6 ліпеня там узнік маштабны пажар і пачалася дэтанацыя, было разбурана амаль 100 прыватных дамоў, яшчэ больш за сотню — пашкоджана. Загінулі дзевяць чалавек.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў сілавым ведамствам высветліць, што стала прычынай дэтанацыі ў горадзе, а пасля паведаміў, што гэта быў склад аднаго з прадпрыемстваў «Укробаронпрама». Паводле яго слоў, кіраўнікі двух дзяржаўных прадпрыемстваў, прычасныя да размяшчэння складоў са зброяй у Вішневым, дзейнічалі насуперак закону, рашэнню Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і службовым інструкцыям.

12 ліпеня ў «Укробаронпраме» паведамілі пра звальненне двух кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, прычасных да размяшчэння складоў у Вішневым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках