Мінскае метро зменіць рэжым працы з-за паўфіналу чэмпіянату свету па футболе
1- 15.07.2026, 19:07
Сёння адбудзецца паядынак зборных Англіі і Аргенціны.
У ноч на 16 ліпеня тры станцыі мінскага метро будуць працаваць даўжэй звычайнага. Іх рэжым працы падоўжылі з-за трансляцыі матчаў чэмпіянату свету па футболе.
«У сувязі з правядзеннем трансляцыі матчаў чэмпіянату свету па футболе — 2026, з мэтай забеспячэння перавозак пасажыраў пасля заканчэння трансляцыі, станцыі метро „Плошча Леніна“, „Кастрычніцкая“ і „Першамайская“ будуць адкрыты для прыёму пасажыраў 16.07 да 1:00», — паведамілі ў метрапалітэне.
Нагадаем, у другім паўфінале чэмпіянату свету па футболе 15 ліпеня згуляюць зборныя Англіі і Аргенціны. Матч пачнецца а 22:00 па беларускім часе.