ЗША ўдарылі па танкеру, які накіроўваўся ў іранскі порт
1- 16.07.2026, 10:29
- 1,432
І атакавалі аб'екты на стратэгічным востраве ў заліве.
У межах блакады іранскага суднаходства ў Армузскім праліве войскі ЗША ударылі па пустым танкеру Belma, які ішоў пад сцягам Кюрасаа ў напрамку вострава Харг — ключавога нафтаэкспартнага хаба Ірана, паведамілі ў Цэнтральным камандаванні (CENTCOM).
Экіпаж «праігнараваў шматлікія папярэджанні, спрабуючы парушыць блакаду», і амерыканскі самалёт нанёс удар ракетамі Hellfire па дымавой трубе судна, паведамілі ў камандаванні. (Bloomberghttps://www.bloomberg.com/news/articles/2026-07-16/us-strikes-iranian-linked-oil-tanker-deep-within-persian-gulf) паведамляе, што пасля гэтага Belma змяніла курс і накіравалася ў бок ад вострава. Гэта была першая атака на звязаны з Іранам танкер пасля таго, як ЗША напярэдадні абвясцілі пра пачатак блакады.
За першыя суткі дзеяння рэжыму сілы CENTCOM развярнулі назад два камерцыйныя судны, што падпарадкаваліся патрабаванням, і вывелі са строю адно судна, якое не выканала загад. Акрамя таго, войскі ЗША «на працягу паўтары гадзіны» наносілі ўдары па пазіцыях берагавой абароны і крылатых ракет на востраве Вялікі Томб. Як адзначае CNN, гэта стратэгічна важны востраў у Персідскім заліве, які ўваходзіць у склад іранскай «абарончай дугі». Таксама былі нанесены ўдары па шэрагу іранскіх камандных цэнтраў, аб'ектах СПА, ракетных і беспілотных комплексах, а таксама па аб'ектах берагавой разведкі. Гэта ўжо пятыя суткі запар, калі ЗША і Іран абменьваюцца ўдарамі на фоне рознагалоссяў вакол Армузскага праліву.
Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) са свайго боку заявіў пра чарговыя атакі на амерыканскія ваенныя аб'екты ў Іарданіі, Бахрэйне і Кувейце. Улады Іарданіі паведамілі, што іх сродкі СПА перахапілі і збілі восем іранскіх ракет. Прадстаўнік іранскага МЗС Эсмаіл Багаі сказаў, што Тэгеран працягне «рашуча» рэагаваць на ўдары ЗША і не плануе весці перамовы з Вашынгтонам.
Напярэдадні КВІР прыгразіў закрыць усе экспартныя калідоры, што прыносяць выгаду ЗША і іх саюзнікам, акрамя Армузскага праліву. «Рэгіянальныя пастаўкі энергарэсурсаў будуць даступныя альбо ўсім, альбо нікому», — заяўлялі ў корпусе.