СБУ паказала паражэнне двух танкераў «ценявога флоту» ў Чорным моры
2- 16.07.2026, 11:10
- 1,508
Відэафакт.
Служба бяспекі Украіны заявіла пра паражэнне танкераў Louise 1 і Banda. Ведамства паведаміла, што гэтыя танкеры задзейнічаныя ў транспартаванні расійскай сырой нафты ў абыход санкцый.
Louise 1, паводле дадзеных ЗСУ, вывозіў прадукцыю з расійскіх партоў Балтыйскага і Чорнага мораў, адключаючы сістэму аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, і толькі за бягучы год перавёз амаль 3 млн тон расійскай нафты маркі Urals. Танкер Banda таксама транспартаваў расійскую сырую нафту з партоў Усць-Лугі, Керчы, Наварасійска і Находкі, паведамляе ведамства.
Заўважым, раней камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт «Мадяр» Броўдзі заявіў, што былі паражаныя 20 расійскіх суднаў у Чорным моры.