16 лiпеня 2026, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і мэсэнджар Max

2
Google Play выдаліў «ВКонтакте» і мэсэнджар Max

Услед за App Store.

16 ліпеня з крамы мабільных прыкладанняў Google Play зніклі сацыяльная сетка «ВКонтакте» і расійскі мэсэнджар Max, якія належаць холдынгу VK. Пры спробе знайсці іх у каталозе сэрвіс паведамляе, што гэтыя прыкладанні недаступныя, паведамляе 24tv.ua.

Адначасова карыстальнікі «ВКонтакте» пачалі атрымліваць паведамленні пра пераход сацыяльнай сеткі на дамен vk.ru. У кампаніі растлумачылі гэта тэхнічнымі асаблівасцямі, адзначыўшы, што дамен .ru, па іх словах, заўсёды даступны і працуе хутчэй.

Аналагічная сітуацыя закранула і іншыя сэрвісы холдынгу VK, у тым ліку сацыяльную сетку «Аднакласнікі».

У пачатку тыдня Еўрапейскі саюз увёў санкцыі супраць холдынгу VK. У абгрунтаванні рашэння адзначалася, што VK з'яўляецца мацярынскай кампаніяй таварыства «Камунікацыйная платформа», якое распрацавала расійскі нацыянальны мэсэнджар MAX.

Яшчэ ў канцы чэрвеня прыкладанні холдынгу VK сталі недаступныя для спампоўвання ў App Store для карыстальнікаў iPhone. Мэсэнджар MAX быў выдалены адтуль яшчэ раней — на пачатку лета.

У красавіку VK паведамляў, што Беларусь займала трэцяе месца па колькасці карыстальнікаў MAX пасля Расіі і Узбекістана. На той момант у мэсэнджары было зарэгістравана больш за 1,3 мільёна карыстальнікаў з Беларусі.

На фоне навіны пра выдаленне прыкладанняў з Google Play акцыі VK 16 ліпеня патаннелі больш чым на 7 працэнтаў у параўнанні з закрыццём папярэдняга біржавога дня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках