Украінскія байцы знішчылі рэдкі расійскі дрон «Арыён»
- 16.07.2026, 21:04
Відэафакт.
Ваяры ЗСУ «мінуснулі» небяспечны расійскі беспілотнік «Арыён» коштам 5 мільёнаў долараў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву 115-й асобнай механізаванай брыгады ЗСУ ў Facebook.
Падраздзяленне «Прышэльцы» ўкраінскім дроном-перахопнікам збіла расійскі «Арыён» — гэта рэдкі і дарагі БПЛА.
Ён можа несці авіябомбы і ўдарныя крылатыя ракеты «Бандэролі», якія тэрарызуюць украінскія гарады, адзначылі ў брыгадзе.
«Яго няпроста збіць. Але лётчыкі ЗРДН «Прышэльцы» 115 АМБр высачылі, дагналі і знішчылі варожую «птушку», — гаворыцца ў паведамленні.
Гэта другі выпадак збіцця «Арыёна» дроном-перахопнікам, удакладнілі байцы.