16 лiпеня 2026, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран пагразіў нанесці ўдары па хмарачосах Трампа на Блізкім Усходзе

Іран пагразіў нанесці ўдары па хмарачосах Трампа на Блізкім Усходзе

Нерухомасць прэзідэнта ЗША знаходзіцца ў ААЭ і Саудаўскай Аравіі.

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірана назваў нерухомасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у ААЭ і Саудаўскай Аравіі законнай мэтай для ўдараў, паведаміла агенцтва IRNA.

У згаданых краінах Трамп валодае некалькімі гольф-клубамі і хмарачосамі. Сярод іх — Trump International Hotel & Tower (Дубай), Trump Plaza (Джыда), Trump Tower (Эр-Рыяд).

17 чэрвеня ЗША і Іран падпісалі часовы мемарандум аб узаемаразуменні, які прадугледжвае спыненне баявых дзеянняў і запуск новага раунду перамоваў. Аднак 8 ліпеня, пасля аднаўлення ўдараў, Трамп абвясціў, што перамір’е паміж Вашынгтонам і Тэгеранам больш не дзейнічае, і ён не плануе весці перамовы з Іранам.

З канца мінулага тыдня Вашынгтон і Тэгеран абменьваюцца ўдарамі на Блізкім Усходзе. Эскалацыя адбылася на фоне спрэчак бакоў аб Армузскім праліве. У ноч на 14 ліпеня прэзідэнт ЗША паабяцаў некалькі серый «магутных удараў» па Ісламскай Рэспубліцы і паведаміў Кангрэс пра аднаўленне ваенных дзеянняў у рэгіёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках