У РФ з'явіліся прыкметы пачатку абвалу фінансавай піраміды
2- Іван Якаўіна
- 17.07.2026, 9:06
- 3,258
Чакаць дэфолтнага жніўня?
У Расіі тым часам адмянілі ўжо чацвёрты запар штотыднёвы аўкцыён па размяшчэнні АФЗ — аблігацый федэральнай пазыкі.
Патэнцыйныя пакупнікі (банкі) запатрабавалі занадта высокія працэнтныя стаўкі па гэтых аблігацыях.
Гэта падобна на пачатак працэсу абвалу фінансавай піраміды, калі арганізатар гэтай піраміды ўжо не можа прыцягваць новыя даўгі, каб пагашаць імі старыя.
Хранічная няздольнасць урада заняць на ўнутраным расійскім рынку — гэта сведчанне прыкладна нулявога даверу да фінансавых абавязацельстваў Пуціна і яго брыгады нават з боку расійскіх банкаў.
Будзе прыкольна, калі (па традыцыі) у жніўні ў Расіі наступіць дэфолт і фінансавы крызіс.
Іван Якаўіна, Telegram