18 лiпеня 2026, Субота, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска паказала сняданак у магілёўскай бальніцы

3
Беларуска паказала сняданак у магілёўскай бальніцы

Нечаканы прадукт на талерцы здзівіў каментатараў у сацсетцы.

Беларуска паказала ў Threads сняданак, які ёй прыгатавалі ў Магілёўскай бальніцы № 1, і здзівіла карыстальнікаў, перадае «Зеркало».

— Давайце разам палюбуемся сённяшнім сняданкам у Магілёўскай бальніцы № 1. P. S. тут павінна быць яшчэ і манка, але самі разумееце, — напісала яна.

На кадрах бачна, што сняданак складаецца з тварожнай запяканкі са смятанай і жмені чарэшні.

Карыстальнікі ў каментарыях прызналіся, што наяўнасць чарэшні іх здзівіла, іншыя адзначылі, што гэта яшчэ «раскошная» ежа ў параўнанні з той, якую даюць у іншых бальніцах, а нехта нават скардзіўся, што кормяць так добра, што непазбежна набіраецца вага:

«Ляжала ў ЛОР-аддзяленні — кармілі, як на забой, і ўсё смачна, набрала 3 кг».

«Кг чарэшні — 11 рублёў. Нарм сняданак».

«У вас яшчэ раскоша».

«Выдатны сняданак, усё вэры найс, вэры гуд».

«Штосьці па-багатаму».

«А што не так?! Бялок і вітаміны, усё карыснае!».

«Ляжала ў гарадской бальніцы ў студзені літаральна ў экстранай гінекалогіі. За 10 дзён толькі на бальнічным харчаванні +3 кг».

«Сырнік і чарэшня? Рэальна шыкоўны».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках