18 лiпеня 2026, Субота, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ атакавалі лакаматыў і пасажырскія вагоны цягніка ў Запарожскай вобласці

1
Войскі РФ атакавалі лакаматыў і пасажырскія вагоны цягніка ў Запарожскай вобласці
Наступствы расійскага ўдару па цягніку ў Запарожскай вобласці, 18 ліпеня 2026 года Фота: Мікалай Калашнік / Telegram

Фота.

Войскі Расіі ў суботу, 18 ліпеня, нанеслі падвойны прыцэльны ўдар па лакаматыве і пасажырскіх вагонах цягніка ў Запарожскай вобласці, паведаміў міністр аднаўлення, інфраструктуры і транспарту Украіны Мікалай Калашнік.

Усіх пасажыраў і супрацоўнікаў Укрзалізніцы аператыўна эвакуявалі, таму пацярпелых няма.

«Расія свядома працягвае наносіць удары па аб’ектах грамадзянскай інфраструктуры, спрабуючы запалохаць людзей і парушыць працу транспартнай сістэмы», — адзначыў Калашнік.

У сеціве пішуць, што расійскія акупанты, верагодна, нанеслі ўдар па цягніку Кіеў — Запарожжа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках