У Маскве арыштавалі кіраўніка ПВК «Паладзін» Закрэўскага
1- 18.07.2026, 14:22
- 2,702
Ён крытыкаваў улады РФ.
Замаскварэцкі раённы суд Масквы арыштаваў Грыгорыя Закрэўскага, ён — «заснавальнік ПВК «Паладзін»», перадае ТАСС. У картатэцы Замаскварэцкага суда зазначана, што Закрэўскаму Г.К. інкрымінавана ч. 2 арт. 205.2 КК РФ — публічныя заклікі або апраўданне тэрарызму.
ТАСС паведамляе, што Грыгорый Закрэўскі раней заяўляў пра працу ПВК «Паладзін» у розных краінах з канца 2010-х гадоў. Ён казаў, што ў кампаніі працуе больш за 250 чалавек, дадае агенцтва.
«Асцярожна, навіны» пішуць, што «мужчына пазіцыянаваў сябе як эксперта па Блізкім Усходзе і абяцаў выплачваць расійскім салдатам да 500 тысяч рублёў за забойства замежных байцоў ЗСУ».
Тэлеграм-канал адзначае, што Грыгорый Закрэўскі з самага пачатку падтрымліваў «СВА», але выказваўся за інтэнсіфікацыю баявых дзеянняў, а пазней пачаў выступаць з крытыкай уладаў Расіі.