18 лiпеня 2026, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпер Дрэйк паставіў $1,5 млн на матч Іспанія — Аргенціна

1
Рэпер Дрэйк паставіў $1,5 млн на матч Іспанія — Аргенціна
Зборная Аргенціны
Фота: IMAGN IMAGES via Reuters/Brett Davis

Музыкант вядомы тым, што яго прагнозы часта не збываюцца.

Канадскі рэпер Дрэйк зрабіў прагноз на фінал чэмпіянату свету 2026 года, які адбудзецца 19 ліпеня.

Музыкант паставіў 1,5 млн долараў на перамогу зборнай Аргенціны над Іспаніяй у асноўны час. Магчымы выйгрыш складае 5 мільёнаў 175 тысяч долараў.

Цікава, што Дрэйк таксама вядомы тым, што яго прагнозы часта не збываюцца. Нядаўна рэпер прайграў мільён долараў, паставіўшы на Макгрэгара ў баі супраць Макса Холаўэя.

Да гэтага Дрэйк «абяднеў» на 200 тысяч долараў, паставіўшы на паразу Джошуа ад блогера Джэйка Пола.

Фінал чэмпіянату свету 2026 года пачнецца 19 ліпеня а 22:00 па мінскім часе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках