Стала вядома, якую пасаду Зяленскі можа прапанаваць Фёдараву
6- 19.07.2026, 11:08
- 10,298
Ідуць перамовы.
У Офісе прэзідэнта Украіны разглядаюць магчымасць прапанаваць экс-міністру абароны Міхаілу Фёдараву стаць каардынатарам па развіцці ваенных тэхналогій, так званым miltech czar. Пра гэта вечарам 19 ліпеня паведаміла «Зеркало недели. Украина» са спасылкай на крыніцы ў Вашынгтоне.
Паводле звестак СМІ, партнёры Украіны чакаюць, што Фёдараў пагодзіцца на новую пасаду.
Выданне патлумачыла, што ў ЗША і іншых заходніх краінах czar звычайна не з'яўляецца афіцыйнай пасадай — так называюць высокапастаўленага чыноўніка, які атрымлівае шырокія паўнамоцтвы для каардынацыі пэўнага напрамку. У дадзеным выпадку, верагодна, ідзе гаворка пра каардынацыю развіцця ваенных тэхналогій, вытворчасці ўзбраення, беспілотных сістэм і ўзаемадзеяння паміж дзяржавай, арміяй і абароннай прамысловасцю.
Таксама, паводле крыніц выдання, працягваецца абмеркаванне магчымай замены галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны Аляксандра Сырскага. Магчымага пераемніка яны не назвалі. Пра тое, што ў Офісе прэзідэнта абмяркоўваюць магчымую замену Сырскага, паведамляла і The Financial Times. Паводле звестак СМІ, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы замяніць Сырскага, калі будзе знойдзены камандзір, які забяспечыць плыўную перадачу паўнамоцтваў і адначасова зможа ўтрымліваць абарону «уздоўж 1200-кіламетровай лініі фронту».