19 лiпеня 2026, Нядзеля, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі рэжысёр Шахназараў у эфіры Салаўёва запатрабаваў міру з Украінай

23
Расійскі рэжысёр Шахназараў у эфіры Салаўёва запатрабаваў міру з Украінай
Карэн Шахназараў

Ён прызнаў, што вайна знішчае Расію.

Дзяржаўная прапаганда РФ спрабуе дастукацца да Крамля, патрабуючы спынення так званай «СВА». Паказальным стала выступленне расійскага Z-рэжысёра Карэна Шахназарава у эфіры ток-шоу «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым». Пра гэта паведамляе «Дыялог».

Шахназараў, які яшчэ нядаўна быў адным з «ястрабаў» і горача падтрымліваў вайну, змяніў сваю рыторыку. Ён паскардзіўся, што «СВА» знішчае Расію, і запатрабаваў сапраўдных перамоваў з Украінай аб міры.

«Думаю, што галоўнае — неяк выйсці з гэтага супрацьстаяння. Усё ж яно, вядома, вельмі разбуральнае… для нашай краіны. Наша галоўная задача — неяк выходзіць з гэтай сітуацыі! З аднаго боку, знішчэнне тых сіл, якія правакуюць гэтую вайну, безумоўна. Але гэта трэба рабіць таксама! З іншага боку, знаходжанне кампрамісаў з праціўнікам. Пра гэта таксама трэба гаварыць! Трэба прызнаць, што ўкраінцы — асобны народ, што ў яго ёсць свае інтарэсы, і яму трэба нешта прапанаваць… Неяк трэба выходзіць з гэтай сітуацыі. Я разумею, што, можа, гэтыя мае думкі не вельмі папулярныя», — заявіў Шахназараў.

Ён таксама пачаў заяўляць, што цяперашні «ўзровень супрацьстаяння» нібыта вельмі выгадны Еўропе і ЗША.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках