«Чакаць засталося нядоўга»
7- 19.07.2026, 14:26
- 8,730
Што будзе з доларам у канцы ліпеня.
Курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы будзе і далей зніжацца. Гэта прагназуе фінансавы аналітык Міхаіл Грачоў, піша агенцтва «Мінск-навіны».
«На таргах назіраецца дастаткова вялікі аб’ём куплі-продажу долара, што сведчыць на карысць таго, што тэндэнцыя [зніжэння курсу долара. — Заўв. рэд.] будзе працягвацца. Да якога ўзроўню знізіцца курс амерыканскай валюты, адназначна сказаць немагчыма. Увогуле, занадта танны долар для беларускага бюджэту не вельмі добры».
У гэтай сітуацыі аналітык «асцярожна дапусціў, што на ўзроўні 2,75–2,78 рубля можа наступіць спыненне» зніжэння курсу долара.
«Але відавочна, што да канца месяца, пры ўмове захавання большасці вышэйпералічаных фактараў, цяперашняя сітуацыя працягнецца. Аднак пасля пасяджэння Банка Расіі ў ліпені паводзіны рынку могуць змяніцца. Чакаць засталося нядоўга», — прагназуе аналітык.
24 ліпеня Цэнтрабанк Расіі мае намер перагледзець ключавую стаўку — аналаг нашай стаўкі рэфінансавання.