Мядзведзева накіравалі ў Тэгеран на пахаванне Хаменеі
- 2.07.2026, 1:13
- 1,110
Былога вярхоўнага лідара Ірана ліквідавалі напрыканцы лютага.
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў возьме ўдзел у цырымоніі пахавання былога вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі у Тэгеране ў якасці спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў агенцтву ISNA пасол Ірана ў Расіі Казем Джалалі.
Паводле слоў Казема Джалалі, на пахаванні таксама будуць прысутнічаць дэлягацыя МЗС Расіі, прадстаўнікі РПЦ, а таксама група суніцкіх муфціяў і шыіцкіх багасловаў.
Цырымонія развітання з Алі Хаменеі адбудзецца з 4 па 6 ліпеня ў Тэгеране. На наступны дзень адбудзецца жалобнае шэсце ў свяшчэнным для шыітаў горадзе Кум. Пахаванне пройдзе 9 ліпеня ў родным горадзе аяталы Машхадзе. Алі Хаменеі пахаваюць у маўзалеі Імама Рызы. На пахаванні прыбудуць прадстаўнікі больш чым 90 краін, паведамляла агенцтва Tasnim.
Алі Хаменеі загінуў 28 лютага падчас першых удараў ЗША і Ізраіля па Іране. Першапачаткова цырымонія развітання павінна была прайсці 4 сакавіка і працягнуцца тры дні. У дзень цырымоніі іранскія ўлады паведамілі пра перанос мерапрыемства.