23 лiпеня 2026, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў, якую пасаду прапанаваў Фёдараву

2
Зяленскі расказаў, якую пасаду прапанаваў Фёдараву
Уладзімір Зяленскі і Міхаіл Фёдараў
Фота: Reuters

СМІ пішуць, што былы кіраўнік Мінабароны Украіны ад яе адмовіцца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што прапанаваў экс-міністру абароны Міхаілу Фёдараву стаць віцэ-прэм'ер-міністрам па ваенных інавацыях.

Пра гэта Зяленскі сказаў у чацвер, 23 ліпеня, на прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Ірландыі Міхолам Мартынам, які знаходзіцца з візітам у Кіеве, паведаміла «РБК-Украіна».

«Я прапанаваў яму [Фёдараву] некалькі пасад. Апошняя пасада — віцэ-прэм'ер па ваенных інавацыях. Вельмі важна, каб была каардынацыя з кіраўніцтвам Мінабароны, з кіраўніцтвам нашай арміі і, безумоўна, з прэзідэнтам Украіны. Мы павінны рабіць гэта штодня», — заявіў Зяленскі.

Раней крыніцы NV у асяроддзі Міхаіла Фёдарава паведамілі, што ён плануе адмовіцца ад любой пасады, якую яму можа прапанаваць прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, за выключэннем пасады кіраўніка Мінабароны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках