Расіяне збілі свой жа Су-57?
5- 23.07.2026, 17:25
- 3,160
Новыя падрабязнасці падзення самалёта ў Падмаскоўі.
У расійскіх тэлеграм-каналах з'явілася версія, што ваенны самалёт, які разбіўся ў Падмаскоўі, маглі збіць уласныя сілы СПА — насуперак афіцыйнай версіі Мінабароны РФ пра тэхнічную няспраўнасць.
Пра гэта піша «Агентство».
Адзін з расійскіх ваенных блогераў намякнуў, што варта задаць пытанні разліку СПА «Барс-Москва» — падраздзялення, пра стварэнне якога ўлады РФ абвясцілі ў сярэдзіне чэрвеня.
Паводле афіцыйнай версіі Мінабароны, папярэдняй прычынай падзення стала тэхнічная няспраўнасць авіяцыйнай тэхнікі. Ведамства не назвала мадэль самалёта, аднак падкантрольны Крамлю «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцу паведаміў, што гаворка ідзе пра Су-57 — расійскі знішчальнік пятага пакалення, які Пуцін у чэрвені называў «найлепшым у свеце».
Паводле слоў расійскага ваеннага аналітыка Кірыла Міхайлава, у дадзеным выпадку частка назіральнікаў схіляецца менавіта да версіі пра «сяброўскі агонь».