23 лiпеня 2026, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве развітаюцца з пісьменніцай Святланай Курс

У Варшаве развітаюцца з пісьменніцай Святланай Курс
Святлана Курс

У нядзелю ў касцёле святога Аляксандра.

Развітанне з пісьменніцай Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю, 26 ліпеня, у Варшаве.

Памінальная імша пачнецца а 14:00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца а 15:30 у Музеі Вольнай Беларусі на вуліцы Фоксал, 11.

Сям'я просіць абмежаваць колькасць кветак.

Нагадаем, Святланы Курс не стала 20 ліпеня. Ёй было 54 гады, беларуска мела анкалагічнае захворванне. Апошнія гады яна жыла ў Польшчы.

Святлана Курс нарадзілася ў вёсцы Загалле Любанскага раёна Мінскай вобласці. Журналістка, пісьменніца і перакладчыца, у 1994 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў незалежных беларускіх СМІ, супрацоўнічала з часопісамі ARCHE, «Дзеяслоў».

У 2013 годзе была стыпендыяткай літаратурнай рэзідэнцыі Villa Aurora und Thomas Mann House у Германіі. У 2018 годзе стала лаўрэаткай творчага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова».

Аўтарка кніг «Шлях дробнай сволачы» (2008) і «Па што ідзеш, воўча?» (2020), перакладзенай на некалькі еўрапейскіх моў.

У 2021 годзе ўдастоеная прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках