Украінскія памежнікі сарвалі маштабны танкавы прарыў РФ
2- 24.07.2026, 11:28
- 2,278
Гэта адбылося на Дабрапільскім накірунку.
На Дабрапільскім накірунку акупанты здзейснілі адну з самых маштабных за апошні час спроб танкавага прарыву, але былі разгромленыя. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
Адзначаецца, што памежнікі падраздзялення «Фенікс» ва ўзаемадзеянні з суседнімі падраздзяленнямі сарвалі варожы штурм.
«Байцы «Фенікса» знішчылі 9 танкаў, 2 бранямашыны, 3 устаноўкі «Град» і ліквідавалі некалькі дзясяткаў акупантаў. Уся гэтая браняваная «вялічнасць» засталася дагараць сярод палёў і насаджэнняў Данецкай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.
На відэа, размешчаным ДПСУ, быццам у гульні, украінскія беспілотнікі па чарзе знішчаюць бранятэхніку ворага і расійскіх вайскоўцаў на матацыклах.