На М1 у фуры лопнула кола
2- 24.07.2026, 20:47
- 2,852
Грузавік вылецеў у кювет, кабіну змяло, вадзіцель загінуў.
ДТЗ з удзелам вялікагрузнага аўтамабіля адбылося 24 ліпеня на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі. Падрабязнасці аварыі паведамілі ў ДАІ.
ДТЗ адбылося каля 13:50 у Бярозаўскім раёне. 50-гадовы вадзіцель Scania ехаў па трасе М1 у напрамку Брэста.
Па папярэдняй інфармацыі, на 117-м кіламетры аўтадарогі ў аўтамабіля лопнула пярэдняе левае кола. Фура выехала на паласу сустрэчнага руху, выляцела ў кювет і перакулілася.
У выніку ДТЗ вадзіцель загінуў.
