25 лiпеня 2026, Субота, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 найбольш высокааплатных тэнісістаў свету

6
Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 найбольш высокааплатных тэнісістаў свету
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: GETTY IMAGES

Стала вядома, колькі беларуская спартсменка зарабіла за год.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка заняла пятае месца ў рэйтынгу найбольш высокааплатных тэнісістаў свету за перыяд з 1 ліпеня 2025-га па 1 ліпеня 2026-га. Пра гэта паведамляе «Трыбуна».

За 12 месяцаў першая ракетка свету зарабіла 35,9 млн долараў. З іх 13,9 млн склалі прызавыя, а яшчэ 22 млн — даходы ад рэкламных кантрактаў. Удакладняецца, што ўсе сумы прыведзеныя без уліку падаткаў і агентскіх камісій.

Рэйтынг узначаліў 23-гадовы іспанец Карлас Алькарас, чый даход за год склаў 62,9 млн долараў (18,9 млн прызавых і 44 млн ад рэкламы). У топ-5 таксама ўвайшлі італьянец Янік Сінер (59 млн), амерыканкі Коры Гаўф (40,3 млн) і Серэна Уільямс (40 млн).

У дзясятку трапілі таксама Новак Джокавіч (25,6 млн), кітаянка Чжэн Цыньвэнь (24,6 млн), полька Іга Свёнтэк (22,8 млн), немец Аляксандр Звераў (16,7 млн) і прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна (16,3 млн).

Нагадаем, 14 ліпеня Арына Сабаленка прыязджала ў Мінск. Разам з кіраўніком Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым яна адкрыла новыя грунтавыя корты ў СДЮШАР па тэнісе «Змена», дзе сама пачынала займацца спортам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках