26 лiпеня 2026, Нядзеля, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На EBay прадаюць больш як стогадовы пярсцёнак з рубінам і дыяментамі

На EBay прадаюць больш як стогадовы пярсцёнак з рубінам і дыяментамі

Сцвярджаецца, што яго зрабілі ў Беларусі ў 1921 годзе.

На міжнароднай платформе ebay.com прадаюць антыкварны пярсцёнак з буйным рубінам і 12 дыяментамі. Сцвярджаецца, што яго вырабілі на тэрыторыі Беларусі ў 1921 годзе.

Пярсцёнак з 14-каратнага золата (гэта адпавядае 585-й прабе). Упрыгожанне інкруставана буйным рубінам вагой 1,94 карата і 12 дыяментамі агульнай вагой 0,36 карата.

Прадавец сцвярджае, што ўпрыгожанне знаходзіцца ў выдатным стане і мае сертыфікат.

У аб'яве пазначана, што ўпрыгожанне было выраблена на тэрыторыі Беларусі. На пярсцёнку ёсць кляймо — серп і молат унутры пяціканцовай зоркі. Гэта савецкае дзяржаўнае прабірнае кляймо, аднак такі штамп пачалі выкарыстоўваць толькі ў 1950-х. Ёсць і іншая гравіроўка, але на фота яна практычна не чытаецца. Не выключана, што гэта маркіроўка майстэрні.

За пярсцёнак просяць 2 534,65 аўстралійскага долара — гэта каля 1769 долараў ЗША. Гэта каля 5118 рублёў паводле курсу Нацбанка на 26 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках