Axios: Іран і Аман гатуюць на сёння гістарычнае пагадненне аб адкрыцці Армузскага праліву
1- 26.07.2026, 10:46
- 2,476
Канчатковае рашэнне давядзецца прыняць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.
Іран і Аман да канца нядзелі, 26 ліпеня, могуць дасягнуць дамоўленасцей па параметрах новага пагаднення аб аднаўленні суднаходства ў Армузскім праліве.
Пра гэта паведамляе Axios.
Паведамляецца, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу, 24 ліпеня, загадаў не наносіць чарговую серыю удараў па Ірану праз некалькі гадзін пасля таго, як дэлегацыя Амана прыбыла ў Тэгеран для перамоваў аб новым пагадненні па Армузскім праліве.
Дзве рэгіянальныя крыніцы заявілі, што на перамовах дасягнуты прагрэс і што дамоўленасці паміж Аманам і Іранам могуць быць дасягнутыя на працягу выхадных.
Паведамляецца, што пасля таго, як Аман і Іран дамовяцца па ўсіх пунктах, рашэнне аб тым, ці прымаць прапанаванае пагадненне, давядзецца прыняць прэзідэнту Трампу.
Падрабязнасцяў магчымых дамоўленасцяў Axios не прыводзіць.