27 лiпеня 2026, панядзелак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучоныя: Патэнцыйныя іншапланецяне камунікуюць з намі не так, як меркавалася

2
Вучоныя: Патэнцыйныя іншапланецяне камунікуюць з намі не так, як меркавалася

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што сігналы ад разумных іншапланецян трэба шукаць на іншых частотах.

Астраномы з Універсітэта Манчэстэра, Вялікабрытанія, лічаць, што нам варта шукаць сігналы ад іншапланецян на больш высокіх радыёчастотах, чым тыя, што выкарыстоўваюцца цяпер. Вучоныя ўпершыню выкарысталі радыётэлескоп ALMA для пошуку сігналаў ад пазаземнага розуму, піша EarthSky.

Цяпер вучоныя, якія займаюцца пошукам сігналаў ад патэнцыйна разумных іншапланецян, шукаюць радыёсігналы пераважна ў пэўным дыяпазоне: на частотах ад 1,42 да 1,66 ГГц. Але аўтары даследавання лічаць, што трэба шукаць радыёсігналы пазаземных цывілізацый на больш высокіх радыёчастотах. Таму, як мяркуецца, мы дагэтуль не выявілі ніякіх падобных сігналаў з глыбокага космасу.

Дыяпазон частот ад 1,42 да 1,66 ГГц быў выбраны невыпадкова. Гэта радыёхвалі, што знаходзяцца пасярэдзіне паміж частатамі радыёхваль, якія выпраменьваюцца вадародам і гідраксілам (OH). Гэтыя элементы злучаюцца і ўтвараюць ваду, а яна неабходная для жыцця ў тым выглядзе, у якім мы яе ведаем. З іншага боку, гэтыя радыёчастоты свабодныя ад фонавага касмічнага шуму. Вучоныя лічаць, што пазаземныя цывілізацыі маглі б выкарыстоўваць гэтыя частоты для зносін з іншымі цывілізацыямі ў космасе таму, што яны звязаныя з вадой і пазбаўленыя шуму.

Але аўтары даследавання лічаць, што варта вывучаць больш высокія радыёчастоты, каб выявіць іншапланецян. І яны ўжо пачалі гэта рабіць. Астраномы вывучылі даныя мінулых назіранняў за космасам з дапамогай радыётэлескопа ALMA. Гэта быў першы выпадак у гісторыі, калі пазаземны розум шукалі з дапамогай гэтай магутнай абсерваторыі.

Вучоныя шукалі вузкапалосныя радыёсігналы, якія выглядалі ненатуральна, то бок маглі мець штучнае паходжанне. Хаця ніякіх патэнцыйных сігналаў ад іншапланецян выяўлена не было, вучоныя высветлілі, што радыётэлескоп ALMA можа назіраць за большай колькасцю зорак, чым іншыя тэлескопы. А значыць, шанцы выявіць сігнал ад разумных іншапланецян павялічваюцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках