27 лiпеня 2026, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прыбыў у Вялікабрытанію, дзе сустрэнецца з новым прэм'ер-міністрам

1
Зяленскі прыбыў у Вялікабрытанію, дзе сустрэнецца з новым прэм'ер-міністрам
Фота: ОП

Відэафакт.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у панядзелак, 27 ліпеня, прыбыў з візітам у Вялікабрытанію, дзе правядзе першую сустрэчу з новым кіраўніком урада Эндзі Бернэмам.

Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў у сацсетках, апублікаваўшы відэа прыбыцця.

Прэзідэнта Украіны па прыбыцці сустракаў, сярод іншых, пасол у Лондане Валерый Залужны.

— Прыбыў у Вялікабрытанію. У планах — сустрэчы з прэм'ер-міністрам Эндзі Бернэмам, а таксама з нашымі ваярамі, якія цяпер знаходзяцца ў Вялікабрытаніі і, у прыватнасці, бралі ўдзел у вучэннях Sea Breeze, — расказаў Зяленскі.

За гады поўнамаштабнай вайны, дадаў ён, удалося пабудаваць наймацнейшыя адносіны за ўсю гісторыю супрацоўніцтва паміж Украінай і Вялікабрытаніяй.

— Ключавы прыярытэт — СПА, бяспека на моры і сумесная абаронная вытворчасць, наша супрацоўніцтва, якое ўмацоўвае абедзве краіны. Мы цэнім тое, што заўсёды можам разлічваць на прынцыповыя рашэнні, лідарства і падтрымку Вялікабрытаніі. Будзем і далей працаваць, каб яшчэ больш умацоўваць наша партнёрства і павышаць бяспеку нашых дзяржаў, — адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках