«Рускую сядзібу» Задорнава ў Латвіі знеслі дашчэнту
3- 28.07.2026, 14:25
- 4,876
Не засталося нават згадкі.
Дом папулярнага ў Расіі каміка-пуцініста Міхаіла Задорнава у Латвіі знеслі новыя ўладальнікі, каб не асацыявацца з расійскім артыстам.
Як пішуць расійскія прапагандысты, на месцы былой «родавой сядзібы» Задорнава ў Юрмале цяпер стаіць двухпавярховы катэдж. Ад дома, які сатырык набыў у 1990-м, не засталося і сляду, піша «Главред».
Агульная плошча ўчастка складала 2,8 тыс. квадратных метраў, у доме было дзесяць пакояў — тры спальні, дзве ванныя і камін, які артыст усталяваў для ўтульнасці.

Пасля смерці артыста ў 2017 годзе дом дастаўся яго першай жонцы Вэлце Задорнавай. Але жанчына не змагла ўтрымліваць нерухомасць на адлегласці, бо сама жыве ў Маскве.

У красавіку 2020-га жыллё выставілі ў арэнду, а потым прадалі. Ужо ў кастрычніку новыя ўладальнікі запыталі ў Юрмальскай гардумы дазвол на знос будынка.

Улады доўга не разважалі і далі дазвол на знос дома расійскага фашыста, які ненавідзіць Украіну, Задорнава. Цяпер на гэтым месцы сучасны асабняк коштам каля 3 млн еўра.
Пуцініст Задорнаў у сваёй цынічнай манеры каментаваў жыццё Украіны і заклікаў яшчэ шмат гадоў таму напасці на краіну. «Мне здаецца, трэба неадкладна прыводзіць у баявую гатоўнасць усю нашу армію. Адказаць на тыя правакацыйныя абстрэлы, якія вядуцца з украінскага боку па расійскай зямлі. У свой час на востраве Даманскім кітайцы таксама ладзілі такія правакацыі, а потым адзін з мясцовых афіцэраў даў каманду накрыць усё ракетным комплексам на некалькі кіламетраў у бок ад расійскай мяжы. Кітайцы больш ніколі туды не суналіся! Афіцэра знялі з пасады, але пры гэтым узнагародзілі», — казаў памерлы камік.