Сыбіга патэлефанаваў кіраўніку МЗС Ірана пасля пагрозаў ударамі па Украіне
1- 28.07.2026, 21:08
- 2,472
Кіраўнік МЗС Украіны паведаміў пра «шчырую размову».
Украіна адрэагавала на заявы Ірана пра магчымыя ўдары дыпламатычным шляхам, адзначыўшы неабходнасць пазбегнуць далейшай эскалацыі.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на паведамленне ў сацсетцы X міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сыбігі.
Паводле слоў міністра, ён правёў «шчыру» тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Ірана Абасам Аракчы. Ён падкрэсліў, што нават у складаных сітуацыях дыпламатыя застаецца інструментам прамога дыялогу, а галоўнай мэтай Украіны з’яўляецца недапушчэнне далейшай эскалацыі.
Сыбіга падкрэсліў, што ўсе дзеянні Украіны накіраваныя выключна на абарону ад расійскай агрэсіі.
«Я яшчэ раз падкрэсліў, што ўсе дзеянні Украіны накіраваныя выключна на абарону нашай краіны ад расійскай агрэсіі і ніколі не былі скіраваныя супраць грамадзянскіх суднаў або людзей», — адзначыў ён.
Асобна кіраўнік украінскага МЗС пракаментаваў заявы Ірана пра гібель іранца і пашкоджанне грамадзянскага судна падчас нядаўняга інцыдэнту.
«Наша мэта — супрацьстаяць расійскай агрэсіі, якая з’яўляецца першапрычынай усіх інцыдэнтаў, і менавіта Расія нясе поўную адказнасць за ўсе правакацыі і ахвяры», — падкрэсліў Сыбіга.
Падчас размовы міністр таксама заклікаў Іран устрымацца ад любых дзеянняў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі, і спыніць падтрымку вайны Расіі супраць Украіны.
«Гэтая вайна незаконная і павінна скончыцца. Наша пазіцыя застаецца нязменнай: Еўропа і Блізкі Усход заслугоўваюць стабільнасці, бяспекі і міру», — падсумаваў кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства.