29 лiпеня 2026, Серада, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія вайскоўцы пасля абмену зноў здаюцца ў палон ЗСУ

Расійскія вайскоўцы пасля абмену зноў здаюцца ў палон ЗСУ

Камандаванне РФ вяртае абменяных салдат на перадавую.

У украінскім палоне ўжо знаходзяцца 20 расійскіх вайскоўцаў, якія пасля абмену зноў здаліся Сілам абароны Украіны.

Пра гэта паведамляе «Цэнзар.НЕТ» са спасылкай на Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

На сённяшні дзень у украінскім палоне ўжо знаходзяцца 20 расійскіх салдат, якія другі раз здаліся ў палон Сілам абароны Украіны.

Гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што расійскія вайскоўцы добра ведаюць: Украіна неухільна выконвае нормы міжнароднага гуманітарнага права і патрабаванні Жэнеўскіх канвенцый аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Тыя, хто ўжо знаходзіўся ў украінскім палоне, на ўласным досведзе пераканаліся, што Украіна забяспечвае належныя ўмовы ўтрымання, а да расійскіх палонных ставяцца па-чалавечы.

Гэта таксама наглядны вынік працы спецыяльных праектаў Каардынацыйнага штаба «Хачу жыць» і «Хачу знайсці», якія сістэматычна даносяць да расійскіх вайскоўцаў і іх сем’яў праўду пра ўмовы знаходжання ў украінскім палоне, правы ваеннапалонных і рэальныя магчымасці захаваць жыццё. Дзякуючы гэтай працы ўсё больш расіян разумеюць, што ўкраінскі палон — гэта не тое, чым іх палохае расійская прапаганда. Менавіта таму, апынуўшыся зноў на фронце, многія з іх свядома выбіраюць паўторную здачу ў палон замест бессэнсоўнай гібелі.

Такая сітуацыя дэманструе і прынцыповую розніцу паміж падыходамі Украіны і Расіі да ўласных вайскоўцаў. Ва Украіне вайскоўцы, што вярнуліся з палону, маюць законнае права звольніцца з ваеннай службы па ўласным жаданні. Расійскае ж камандаванне пасля абмену не пакідае сваім салдатам выбару — усіх іх зноў адпраўляюць на перадавую.

«Для нас важна, каб як мага больш расіян здаваліся ў палон. Кожны такі ваеннапалонны папаўняе абменны фонд і павялічвае нашы магчымасці вяртаць дадому ўкраінскіх абаронцаў з расійскага палону. Калі расійскія акупанты выбіраюць палон замест гібелі, гэта азначае больш шанцаў для нашых людзей вярнуцца дадому», — адзначыў намеснік кіраўніка Каардынацыйнага штаба Андрэй Юсаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках