Украінскія верталёты збілі 14 расійскіх «Гербераў» і «Шахедаў» пад Херсонам
- 30.07.2026, 18:12
Паспяховая праца экіпажаў Мі-8 і Мі-24.
Экіпажы армейскай авіяцыі Сухапутных войскаў і Паветраных сіл ЗСУ працягваюць дэманстраваць высокую эфектыўнасць у знішчэнні паветраных мэт праціўніка.
У сетцы апублікаваныя кадры паспяховай працы ўкраінскіх верталётаў Мі-8 і Мі-24 на Херсонскім кірунку.
Падчас чарговай варожай атакі армейскія лётчыкі правялі выніковае паляванне на ўдарныя і імітацыйныя беспілотнікі праціўніка. У цэлым экіпажам верталётаў удалося перахапіць і знішчыць у паветры 14 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Shahed-136» і псеўдаўдарных БПЛА «Гербераў», перашкодзіўшы ворагу нанесці ўдары па грамадзянскай і ваеннай інфраструктуры.