31 лiпеня 2026, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меланія Трамп дапамагла вярнуць яшчэ сямёх украінскіх дзяцей

Меланія Трамп дапамагла вярнуць яшчэ сямёх украінскіх дзяцей
Меланія Трамп

Новая гуманітарная аперацыя стала пятай з моманту пачатку ініцыятывы.

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп дапамагла вярнуць дадому яшчэ сямёх украінскіх дзяцей, якіх Расія разлучыла з сем’ямі. Гэта ўжо пятая гуманітарная аперацыя з яе ўдзелам, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Белага дома.

Паводле звестак Белага дома, гэтым разам ва Украіну вярнуліся шасцёра хлопчыкаў і адна дзяўчынка. Усяго падчас пяці гуманітарных місій дадому вярнулі 30 украінскіх дзяцей.

«Кожнае дзіця заслугоўвае бяспечнага дома, і я ганаруся тым, што змагла дапамагчы яшчэ сямі украінскім дзецям вярнуцца да сваіх сем’яў», — заявіла Меланія Трамп.

Амерыканскія СМІ нагадваюць, што Украіна ацэньвае колькасць незаконна вывезеных у Расію дзяцей больш як у 20 тысяч. Міжнародны крымінальны суд у 2023 годзе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна менавіта па падазрэнні ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Вяртанне ўкраінскіх дзяцей з Расіі і з акупаваных тэрыторый застаецца адным з ключавых гуманітарных напрамкаў. За апошнія месяцы Белы дом ужо некалькі разоў паведамляў пра пасярэдніцтва Меланіі Трамп у такіх місіях. У лютым Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў межах ініцыятывы Bring Kids Back UA ўдалося вярнуць ужо дзве тысячы дзяцей. Аднак тысячы непаўналетніх дагэтуль застаюцца на часова акупаваных тэрыторыях або ў Расіі.

Міжнародныя арганізацыі і еўрапейскія інстытуты працягваюць патрабаваць ад Расіі вярнуць незаконна вывезеных украінскіх дзяцей. У прыватнасці, Камітэт Рады Еўропы заклікаў Маскву выканаць рашэнне Еўрапейскага суда па правах чалавека адносна дэпартацыі дзяцей і забяспечыць іх вяртанне ва Украіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках