31 лiпеня 2026, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы заявілі пра прыкметы вычарпання запасаў ракет РФ

2
У Польшчы заявілі пра прыкметы вычарпання запасаў ракет РФ

Што паказаў аналіз Х-101?

Даследаванне расійскай ракеты Х-101 у Польшчы паказала, што для удараў па Украіне Расія выкарыстоўвае нядаўна вырабленае ўзбраенне.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш у сетцы Х.

Польскія эксперты, у тым ліку спецыялісты Вайсковай жандармерыі, працягваюць даследаваць абломкі расійскай крылатай ракеты Х-101, якую выявілі пасля парушэння паветранай прасторы Польшчы.

Паводле яго слоў, аналіз фрагментаў дазваляе атрымліваць усё больш інфармацыі пра паходжанне і час вытворчасці ракеты.

Як паведаміў Касіняк-Камыш, спецыялісты ўстанавілі, што ракета была вырабленая ў другім квартале 2026 года на прадпрыемстве, размешчаным непадалёк ад Масквы.

На думку польскага міністра, гэта можа сведчыць, што Расія для удараў па Украіне выкарыстоўвае ўзбраенне, вырабленае незадоўга да яго выкарыстання.

«Ракета была выраблена ў другім квартале гэтага года на заводзе непадалёк ад Масквы. Гэта азначае, што Расія выкарыстоўвае для абстрэлаў Украіны ракеты, вырабленыя зусім нядаўна. Гэта пацвярджае інфармацыю, што расійскія вайсковыя запасы вычарпаліся», — адзначыў Касіняк-Камыш.

Ён таксама падкрэсліў, што далейшая падтрымка Украіны застаецца важнай, бо, на яго думку, яна спрыяе набліжэнню заканчэння вайны і наўпрост уплывае на бяспеку еўрапейскіх дзяржаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках