Долар зноў расце
2- 8.07.2026, 11:16
- 1,494
Амерыканская валюта адвойвае пазіцыі.
Пасля ўчорашняга падзення долар патроху адвойвае пазіцыі. Расійскі рубель працягвае даражэць. Тым часам біткойн за апошнія суткі патаннеў, цяпер знаходзіцца паблізу адзнакі $62 669, адзначае «Онлайнер».
Долар вырас на 1,21 капейкі і каштуе 2,8789 рубля.
Па еўра таргоў не было.
Сотня расійскіх рублёў вырасла на 0,08 капейкі і каштуе 3,7557 рубля.
Па дзясятку юаняў таргоў не было.
У аўторак долар патаннеў на 3,72 капейкі і каштаваў 2,8668 рубля, еўра патаннеў на 3,80 капейкі і каштаваў 3,2778 рубля. Сотня расійскіх рублёў падаражэла на 2,62 капейкі і каштавала 3,7549 рубля, а дзясятак юаняў патаннеў на 5,43 капейкі і каштаваў 4,2244 рубля.