8 лiпеня 2026, Серада, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сыбіга: Украіна можа атрымаць ліцэнзіі на вытворчасць антыбалістычных сістэм Patriot

3
Сыбіга: Украіна можа атрымаць ліцэнзіі на вытворчасць антыбалістычных сістэм Patriot
Андрэй Сыбіга

Гэтае пытанне ў парадку дня перамоваў з партнёрамі.

Украіна вядзе перамовы з міжнароднымі партнёрамі аб атрыманні ліцэнзій на вытворчасць антыбалістычных сістэм Patriot. Пра гэта міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў падчас брыфінгу на палях саміту НАТА ў Анкары.

Сыбіга паведаміў, што пытанне аб ліцэнзіях ужо знаходзіцца на парадку дня перамоваў з міжнароднымі партнёрамі.

Паводле яго слоў, гэта стане адным з самых эфектыўных шляхоў хуткага нарошчвання антыбалістычных магчымасцяў Украіны.

— Мы можам вельмі хутка ўкараняць, вырабляць, ужываць. І яшчэ ўдасканальваць тыя тэхналогіі, якімі, у прыватнасці, дзеляцца нашы партнёры, — сказаў міністр.

Ён дадаў, што прыярытэтам з'яўляецца менавіта антыбалістычнае ўзбраенне або абсталяванне. У той жа час гаворка таксама пра ліцэнзіі па іншых напрамках, бо ўсё павінна працаваць на абарону.

Сыбіга таксама адзначыў, што Украіна працуе над узмацненнем антыбалістычнай абароны адразу па некалькіх напрамках.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг дзяржаў, у прыватнасці ў Еўропе, якія маюць на складах антыбалістычныя ракеты.

Кіраўнік МЗС расказаў, што Украіна працуе з кожнай краінай рознымі каналамі і ў розных фарматах. Таксама Кіеў разумее геаграфію краін па-за Еўропай, з якімі трэба актывізаваць дыялог для атрымання неабходных рашэнняў.

Сыбіга адзначыў, што ў Украіны ёсць краіны-лабісты, якія дапамагаюць працаваць з трэцімі дзяржавамі. Фактычна гаворка ідзе пра групы падтрымкі і адвакатавання для ўзмацнення ўкраінскіх антыбалістычных магчымасцяў.

— Я перакананы, што гэтыя рашэнні будуць, — падкрэсліў міністр.

Асобны напрамак — нарошчванне ўласных украінскіх магчымасцяў.

Паводле слоў Сыбігі, ужо адбыліся размовы прэзідэнта з лідарамі краін, якія могуць паскорыць або забяспечыць неабходныя элементы для фіналізацыі працэсу стварэння ва Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны з антыбалістычнымі магчымасцямі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках