9 лiпеня 2026, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі адрэагавалі на апошнія заявы Трампа

1
У Крамлі адрэагавалі на апошнія заявы Трампа

Расія пакрыўдзілася.

Спікер крамлёўскага рэжыму Дзмітрый Пяскоў сцвярджае, што Вашынгтон дэманструе «дваякасць» у пазіцыі адносна вайны Расіі супраць Украіны.

Пра гэта Пяскоў заявіў у чацвер, 9 ліпеня, каментуючы заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, што Украіне могуць даць ліцэнзію на вытворчасць ракет-перахопнікаў да сістэм СПА Patriot, піша расійскае прапагандысцкае агенцтва Інтэрфакс.

Спікер Крамля паскардзіўся, што ЗША «поўным ходам працягваюць пастаўкі ўзбраенняў» Украіне, а таксама ваенных тэхналогій, і адзначыў, што расійскаму дыктатару Уладзіміру Путіну пра гэта вядома.

Пяскоў дадаў, што Вашынгтон дэманструе «дваякасць пазіцыі», бо пры гэтым працягвае дэманстраваць жаданне «садзейнічаць выхаду на мірны працэс».

Спікер крамлёўскага рэжыму традыцыйна паўтарыў, што Масква, маўляў, гэтае жаданне «вітае».

У сераду, 8 ліпеня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон перадасць Кіеву ліцэнзію на вытворчасць ракет для ЗРК Patriot.

Такую заяву амерыканскі лідар зрабіў падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім на палях саміту НАТА ў Анкары.

«Мне адна птушачка нашаптала, што мы дамо ім права вырабляць Patriot… Мы пакажам ім, як гэта робіцца, гэта вельмі складана, але вы хутка зразумееце складанасць… Мы будзем гаварыць пра тое, што мы дамо вам ліцэнзіі на вытворчасць Patriot. Даволі крута, праўда?» — сказаў Трамп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках