Украіна ў найбліжэйшыя дні атрымае ад ЗША ракеты для Patriot
1- 9.07.2026, 20:31
Пра гэта паведаміў Зяленскі.
У найбліжэйшыя дні Украіна чакае новага пакета ваеннай дапамогі ад ЗША, у які ўвойдуць ракеты для ЗРК Patriot.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у каментары журналістам пасля саміту НАТА ў Турцыі ў чацвер, 9 ліпеня, перадае New Voice.
«Я лічу, што гэта выніковы саміт для Украіны. У найбліжэйшыя дні мы атрымаем пакет ад Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама ў мяне былі асобныя дамоўленасці з еўрапейцамі. Канкрэтных дат пакуль няма, але будуць дадатковыя PAC-3», — адзначыў прэзідэнт Украіны.