У Мінску выставілі на продаж дом за рэкордныя $8 мільёнаў
3- 1.08.2026, 15:48
- 1,646
У асабняку ёсць хатні кінатэатр, танцпол, стаўок і пакой для медытацый.
У акаўнце nedvizhka_minsk у Threads з’явілася аб’ява пра продаж «самага дарагога дома ў Мінску». На публікацыю звярнула ўвагу «Зеркало».
У аб’яве пазначана, што гэта дом у Вяснянцы, паблізу вадасховішча Дразды. Участак складае 25 сотак, а раслінам на ім па 30−60 гадоў. Ёсць гасцявы дом. А таксама стаўок, лазня, джакузі і дзве альтанкі — адна з барбекю, а другая для медытацый.

У асноўным доме ёсць кабінет, тры спальні, тры гардэробныя, пяць санвузлоў, гасцёўня з кухняй, каміннай, сталовай, ТВ-зонамі і тэрасай. А таксама чылаўт-зона са стаўком, більярдам, раялем, кінатэатрам, баром, танцполам, спартыўнай і гульнявой зонамі.

У публікацыі дом назвалі самым дарагім у Мінску. Яго кошт — 23 200 000 рублёў, або каля 8 мільёнаў долараў.


